16 красавіка з вучнямі 5г класа школы №7 г. Навагрудка бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі вусны часопіс “Чараўнік з вялікім сэрцам”, прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння У. Ліпскага, беларускага пісьменніка.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, які 40 гадоў быў галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “ВЯСЕЛКА” і напісаў больш за 60 кніг.
Затым было знаёмства з кнігай “Прыгоды нуліка”, прачыталі апавяданне “Бабуліны гулі”, а потым правялі майстар- клас.