/ 15 июня, 2021

У Беларусі даўней кожная жанчына займалася рукадзеллем: прала, вязала, вышывала. На шчасце, жаночае рукадзелле нікуды не знікла. 12 чэрвеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбыўся майстар-клас “Чарадзейныя пруткі і кручкі». Удзельнікі вучыліся найпростым элементам вязання. У бібліятэцы была падрыхтавана тэматычная выстава: кнігі і часопісы па вязанні, а таксама аформлена выстава шарфоў жыхаркі аграгарадка Уселюб Сакевіч Яўгеніі Міхайлаўны. Прыходзьце ў бібліятэку палюбавацца экспанатамі! Выстава будзе працаваць да 12 ліпеня.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий