25 красавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Чарнобыль – боль маёй краіны”, прысвечаная трагічным падзеі, якія адбыліся 39 гадоў на Чарнобыльскай АЭС. На фоне прэзентацыі бібліятэкар нагадала прысутным хроніку падзей тых страшных дзён, расказала пра гераічную барацьбу ліквідатараў аварыі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і музычныя кампазіцыі пра чарнобыльскую катастрофу. Ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Адбыўся агляд літаратуры з кніжнай выставы “Общая беда. Общая память. Общий долг”, якая нагадвае нам аб каштоўнасці чалавечага жыцця, мужнасці людзей, якія ахвяравалі сабой дзеля будучыні краіны і ўсяго чалавецтва. Нямала кніг знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.