/ 26 апреля, 2021

У Харосіцкай сельскай бібліятэцы 25 красавіка прайшоў урок-смутак «Чарнобыля горкі пыл». На ўроку ішла размова аб падзеях Чарнобыльскай трагедыі: аб прычынах аварыі, мужнасці і гераізме яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя.

На мерапрыемстве прысутнічала Жарыч Таццяна Мікалаеўна, яна распавяла пра свайго бацьку Лісоўскага Мікалая Іванавіча, які ў перыяд з 8 ліпеня па 26 кастрычніка 1986 года прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Краснапольскім раёне. Каб ажывіць памяць і паказаць увесь жах катастрофы былі паказаныя відэафрагменты выбуху і пажару на ЧАЭС, эвакуацыі насельніцтва. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кнігу “Возрождение. От реабилитации к устойчивому развитию”. Гэтая  кніга вяртае да падзей 1986 года і ў ёй ідзе размова аб вялікай працы беларускай дзяржавы па ахове насельніцтва і адраджэнні пацярпелых тэрыторый.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий