5 чэрвеня Харосіцкую сельскую бібліятэку наведалі дзеці з летняга аздараўленчага лагера ”Краіна дзяцінства” пры Нягневіцкай сярэдняй школе. З дзецьмі была праведзена гульнёвая праграма “Чароўная краіна — Дзяцінства”. Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з новымі дзіцячымі кнігамі. Напрыканцы ўсе разам стварылі квілт “Лета 2025”, выкарыстоўваючы адбіткі сваіх далоняў.