/ 13 февраля, 2021

Удзельнікамі літаратурнага дыліжанса “Чароўны свет кніг У. Ягоўдзіка”, які адбыўся 12 лютага у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, былі вучні 4 класа. Бібліятэкар расказала школьнікам пра творы пісьменніка, якія дапамагаюць чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі, якія пісьменнік раскрывае ў сваіх кнігах: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарамі лесу”, след якой жывёлы падобны чалавечаму і іншымі. Дзяцей зацікавілі кнігі аўтара, якія выходзяць у серыі “Скарбы Радзімы” і адрасавана не толькі дзецям, падлеткам, а таксама і дарослым,  занепакояным станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў, што вельмі спадабалася дзецям. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “Вандроўкі з Уладзімірам Ягоўдзікам”. У гэты дзень шмат кніг аўтара знайшлі свайго чытача.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий