Да Дня Маці 14 кастрычніка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей малодшага школьнага ўзросту на час літаратурнага чытання “Матуліна сэрца дабрынёю поўніцца”. Дзеці пазнаёміліся з самымі лепшымі дзіцячымі кнігамі пра маму, з цікавасцю і гумарам чыталі і абмяркоўвалі вершы і ўрыўкі з твораў пра матулю. Зачыталі ўрывак з апавядання М.Носава “Мішкіна каша” і даведаліся, што чакала маму дома, калі яна прыйшла з работы, успомнілі што здарылася з Малышом, прачытаўшы ўрывак з аповесці “Малыш і Карлсан” А.Ліндгрэн. Прысутныя паказалі выдатныя веды ў віктарыне “Казачныя мамы”. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная ілюстрацыйна-мастацкая выстава “З мамай па кніжным сусвеце”, дзе вобраз маці раскрыты ў вершах і прозе беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў: Р. Барадуліна, У.Ліпскага, Я.Жабко, А. Ліндгрэн, М.Носава, І.Такмаковай.