/ 17 марта, 2022

З мэтай прафілактыкі падлеткавага суіцыду і фарміравання жыццястойкіх пазіцый, Любчанская гарпасялковая інтэграваная гарпасялковая бібліятэка 17 сакавіка запрасіла падлеткаў на час роздуму “Выбяры жыццё!”. Падчас мерапрыемства размаўлялі аб тым, што такое суіцыд і як з ім змагацца. Бібліятэкар прапанавала прысутным раскрыць паняцце жыцця з дапамогай крыжаванкі, дзе ім неабходна было дадаць тэрміны і значэнні, якія характарызуюць жыццё ва ўсіх яго адценнях. Пры дапамозе навадных пытанняў: “Для чаго чалавеку даецца жыццё? Што самае дарагое ў тваім жыцці? – усе разам прыйшлі да высновы, што жыццё – гэта бясцэнны дар, які даецца чалавеку адзін раз. З вышэй сказанага прыйшлі да высновы, што няма ні адной прычыны, па якой можна адмовіцца ад сваёй будучыні. Падлеткі сумесна стварылі “Дрэва каштоўнасцяў жыцця”, куды прымацоўвалі лісткі, на якіх пісалі, што для іх больш за ўсё каштоўна ў жыцці. Для кагосьці гэта сям’я, хтосьці напісаў здароўе, сяброўства, вучоба.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий