26 кастрычніка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла падлеткаў на сустрэчу са святаром, тэмай якой стала брыдкаслоўе. Бібліятэкар растумачыла значэнне слова брыдкаслоўе, выкарыстаўшы слоўнік Уладзіміра Даля. Протаіерэй Аляксандр у ходзе сваёй гутаркі распавёў пра негатыўны ўплыў брыдкаслоўя на ўнутраны свет і здароўе чалавека, параіў, як падтрымліваць імідж годнага чалавека, і як важна ўсведамляць і берагчы свой аўтарытэт. Удзельнікі мерапрыемства складалі прыказкі з прапанаваных слоў, на картачках з каляровай паперы ў выглядзе чалавечага следу пісалі добрыя, на іх думку, якасці свайго характара. Ад бібліятэкі дзеці атрымалі памяткі, якія павінны дапагчы размаўляць, не выкарыстоўваючы дрэнных слоў.