Чарговы тэматычны выпуск спец-праекта рэдакцыі «Навагрудскія навіны» і Навагрудскай раённай бібліятэкі «Чытаем аб Радзіме» прысвечаны 80-й гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Тры кніжныя навінкі прадстаўляюць навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
Беларускі народ ганарыцца подзвігам вызваліцеляў і шануе памяць аб іх. Гэтай высакароднай мэце і прысвячаюцца прадстаўленыя кнігі.
Памяць аб гераічных бітвах, выдатных удзельніках, подзвігах нашых землякоў на франтах і ў тыле ворага, смутак аб вялізных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны, духоўна аб’ядноўваюць наша грамадства і з’яўляюцца адным з галоўных складальнікаў гістарычнай свядомасці і менталітэту беларускага народа.