/ 17 мая, 2024

Чарговы выпуск спец-праекта рэдакцыі «Навагрудскія навіны» і Навагрудскай раённай бібліятэкі «Чытаем аб Радзіме» прадстаўляем разам з навучэнцамі Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

Прапануем вашай увазе 3 кніжныя навінкі выдавецтва “Беларусь”, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны.

У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дата знакавая, можна сказаць, сакральная для нашай суверэннай Беларусі. Вельмі важна захаваць для нашчадкаў кожны факт і дэталь, якія з’яўляюцца пераканаўчымі доказамі мужнасці і самаахвярнасці, магутнай духоўнай сілы байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, беларускіх партызан і падпольшчыкаў.

У летапіс Перамогі савецкага народа над германскім фашызмам Беларусь упісала слаўныя старонкі барацьбы з акупантамі, барацьбы рэспублікі-партызанкі, у якой прынялі ўдзел мужчыны і жанчыны, старыя і падлеткі. Сэрца кожнага беларуса пылала гневам і няскоранасцю.

Беларускі народ вытрымаў суровы іспыт на існаванне сваёй гістарычнай будучыні. Ён абараніў сваю чалавечую годнасць, адрадзіў з руін і попелу гарады і вёскі краіны, стварыў сучасную прамысловасць, што з’явілася высновай для яго будучай дзяржаўнай незалежнасці.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий