/ 25 апреля, 2025

25 красавіка бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі наведала спецыяльную групу дзіцячага сада Нягневіцкай сярэдней школы. З дзецьмі былі праведзены гучныя чытанні «Чытаем дзецям аб вайне». Бібліятэкар расказала дзецям пра дзіцячага пісьменніка Віктара Кудлачова. Лёс жорстка абышоўся з ім: летам 1945 года, падарваўшыся на варожай міне, хлопчык страціў зрок. Не бачачы сонца, навакольнай красы ён навучыўся глядзець на свет вачыма душы і сэрца. Бібліятэкар чытала дзецям невялікія апавяданні з кнігі Віктара Кудлачова «Война глазами ребёнка». Дзецям былі прапанаваны іншыя кнігі ваеннай тэматыкі, якія яны з цікавасцю разглядалі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий