/ 14 июня, 2016

У межах абласной акцыі  «Чытаем разам!»  13 чэрвеня ў Любчанскай інтэграванай  гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Каралева жывога слова”, прысвечаная 175-годдзю з дня нараджэння Элізы Ажэшкі. У ролі  вядучых выступілі самі школьнікі, якія пазнаёмілі прысутных з жыццём пісьменніцы і яе творчай спадчынай. Марына Уладзіміраўна Родзька, намеснік дырэктара Любчанскай СШ,  якая прачытала  ўрывак з аповесці “Зімовым вечарам”. Бібліятэкарамі была падрыхтавана кніжная выстава, праведзены агляд літаратуры.

IMG_3552 IMG_3550 IMG_3534

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий