У рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, у Кашалеўскай СБ 19 лютага прайшло мерапрыемства «Чытаем разам Рыгора Барадуліна». Цікавую інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях паэта, прысутныя атрымалі ад бібліятэкара. Вершаваныя лірычныя творы Рыгора Барадуліна чыталі самі дзеці, настаўнікі Кашалеўскай школы Станкевіч Алена Міхайлаўна і Пудзіноўская Іна Мікалаеўна.