• Навагрудская раённая бібліятэка прапануе чэлендж #ЧытайпраКрай. Сфатаграфуйся і запішы кароткае відэа на гістарычных месцах свайго населенага пункта, выкладвай у сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #ЧытайпраКрай #ЧытайпраКрайChallenge

Навагрудскія бібліятэкары абралі для чэленджу: помнік Адаму Міцкевічу, курган Бессмяротнасці, замкавую гару з вежамі Навагрудскага замка, а таксама каменную скульптуру міцкевічскага героя Конрада Валенрода.

#ЧытайпраКрай, рэкламуй гісторыка-культурныя аб’екты і літаратуру пра іх. Далучайся да Навагрудка! Расказвай усім пра славутасці і цікавыя кнігі!