Чарговые мерапрыемствы абласной акцыі “Чытаем разам” прайшлі ў бібліятэках і былі прысвечаны класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.
Абласная акцыя “Чытаем разам” арганізавана ў Год культуры і праводзіцца ва ўсіх публічных бібліятэках вобласці. У бібліятэках горада і раёна ў знакавы год разам чыталі ўжо творы К. Крапівы і Э. Ажэшкі, Я. Купалы і Я. Коласа, урыўкі з твораў пра Вялікую Айчынную вайну.