Дзіцячыя вершы Самуіла Якаўлевіча Маршака ведаюць і любяць чытачы розных пакаленняў. З нагоды 135-годдзя пісьменніка Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка для дзяцей прышкольнага лагера правяла гучныя чытанні “Пра ўсё на свеце”. Напачатку бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з біяграфіяй і творчасцю аўтара, потым чыталі ўслых казкі “Казка пра дурное мышаня” і “Казка пра разумнае мышаня”, “Багаж”, “Вусаты – паласаты”, а затым абмяркоўвалі прачытанае. Дзеці даведаліся пра дабро і зло, смеласць і адвагу, дабрыню і сяброўства герояў Маршака. Таксама яны адгадвалі загадкі дзядулі Маршака, успаміналі назву верша, знаходзілі рыфму ў вершах. Мерапрыемства суправаджала кніжная выстава “Веселый багаж Маршака”.