/ 5 июля, 2022

3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь  Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навагрудчан і гасцей горада ў чытальную залу пад адкрытым небам “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Кніжная экспазіцыя знаёміла з лепшымі беларускімі выданнямі. Пазнавальныя інтэрактыўныя гульні і гістарычныя пазлы знайшлі сваіх аматараў. Папулярнасцю карысталася стратэгічная настолка “Рыцарскі турнір”. Быў прэзентаваны міні-квэст “Малая радзіма славутых беларусаў”. Сваіх наведвальнікаў сустракаў міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” і “Рэтра-фотаатэлье”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий