6 сакавіка ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з майстрам аўтарскай лялькі Аленай Уладзіміраўнай Царук. На сустрэчу прыйшлі вучні 4“А” класа школы №7 разам з настаўнікам.
Майстар расказала пра свой шлях да гэтага захаплення. Аўтарская лялька – гэта выраб у адзіным экзэмпляры, куды ўкладзена немалая частка душы майстра. Алена Уладзіміраўна ўпэўнена, калі чалавек не умее, але вельмі хоча, у яго ўсе атрымаецца. Яна працуе ў розных тэхніках. Спачатку прадставіла свае лялькі, якія робіць уручную. Твар, рукі, ногі клеяцца і замацоўваюцца на провалачнай рамцы, тулава робіцца з сінцепона. Пасля гэтага ствараецца вобраз, малюецца твар, робяцца валасы, адзенне. Да кожнага вобраза падбіраюцца адпаведныя дэталі і матэрыялы: карункі, лён, шоўк, стужкі, гузікі і інш.
Затым яна разам з дзецьмі паспрабавалі зрабіць сваімі рукамі частку лялькі.
Наступны аповед быў пра цацкі з папье-машэ. Для гэтага патрэбны папяровы раствор. Дзеці паспрабавалі прыгатаваць аснову цацкі.
Удзельнікі сустрэчы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі і былі ў захапленні ад работ майстра.
Напрыканцы дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз – майстар падарыла кожнаму маленькіх коцікаў, якіх зрабіла сама. Разам з Аленай Уладзіміраўнай хлопчыкі і дзяўчынкі вучыліся прыгожа спакаваць падарунак.
А хлопчыкі ўзялі ў бібліятэчным пункце часопісы “Ксюша. Умелые ручки”, каб парадаваць уласнымі вырабамі-падарункамі сваіх матуль.