/ 15 ноября, 2019

13 лістапада – Міжнародны дзень сляпых. З нагоды гэтага дня, 14 лістапада Навагрудская гарадская бібліятэка для інвалідаў па зроку правяла сустрэчу «Цяпло сэрцаў вам вяртаю». У добрай і сяброўскай абстаноўцы размова ішла пра выдатных і таленавітых людзей у свеце навукі, мастацтва, літаратуры, музыкі, для якіх адсутнасць зрока не перашкодзіла стаць знакамітымі, а таксама пра гісторыю стварэння рэльефна-кропкавага шрыфта. Пра лёсы гэтых людзей ёсць сведчанні ў кнігах, часопісах і газетах. Менавіта гэтыя выданні ляглі ў аснову аформленай кніжнай выставы “Нічога немагчымага няма”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий