З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна, 30 студзеня Валеўская сельская бібліятэка запрасіла юных чытачоў на літаратурную гадзіну “Чалавек вялікай душы і таленту”. Гаворка ішла пра жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка, адметнасць таленту і яго ўклад у развіццё літаратуры. Услых чыталі і абмяркоўвалі ўрывак з твора “Злая зорка”. Па рэкамендацыі бібліятэкара, з прадстаўленай кніжнай выставы, дзеці ўзялі кнігі якія іх зацікавілі дадому.