/ 7 июня, 2024

6 чэрвеня ў рамках сумеснага са школай праекта “Адчуй радасць чытання” Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла літаратурную алімпіяду “На солнечной поляне Лукоморья”, прымеркаваную да 225-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна. Дзеці ўдзельнічалі ў розных конкурсах. У конкурсе “Музей казачных прадметаў” яны адгадвалі з якой казкі той ці іншы прадмет. У другім конкурсе неабходна было суаднесці партрэты вядомых казачнікаў і ілюстрацыі да іх твораў. Затым дзеці размалёўвалі ілюстрацыі да казак Пушкіна. Асабліва ім спадабаўся конкурс, дзе за адну хвіліну трэба было пералічыць па парадку ўсе жаданні старой з казкі пра рыбака і рыбку. Шмат кніг было ўзята дзецьмі з кніжнай выставы “Вядомы рускі казачнік”.

У Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы з гэтай нагоды была арганізавана літаратурная гасцёўня «Я памятаю дзіўнае імгненне». Рабяты паслухалі цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, з задавальненнем чыталі вершы і казкі, урыўкі з твораў пісьменніка, адгадвалі па ўрыўку назву твора.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий