12 лістапада ў Любчанскай інтаграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча са святаром пад назвай “Да душы сваёй знайсці дарогу”. Протаіерэй Аляксандр цікава і даступна расказаў прысутным аб значэнні веры ў духоўным і свецкім жыцці, аб тым, наколькі важная вера ў наш няпросты час. Ён распавёў аб чалавечых грахах, аб споведзі і пакаянні. Прывёў мноства прыкладаў з Святога Пісання, якія толькі пацвярджаюць яго словы аб тым, што ў свеце няма нічога выпадковага, а ўсё адбываецца па волі Божай. Айцец Аляксандр надаў мерапрыемству хрысціянскую накіраванасць, гаварыў проста і даступна, таму ўсе прысутныя слухалі яго з цікавасцю. Ён заклікаў іх быць міласэрнымі, рабіць дабро, любіць блізкіх сваіх. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі задаць святару пытанні, якія іх цікавяць . А ён у сваю чаргу падарыў прысутным абразкі. А бібліятэка атрымала ў падарунак кнігі па асновах хрысціянскай маральнасці. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мудрасць праваслаўнай кнігі”, на якой былі прадстаўлены галоўныя кнігі для кожнага праваслаўнага чалавека – “Біблія”, «Святое Евангелле», «Новы запавет» і інш. Кожны прысутны змог знайсці на выставе сваю кнігу.