Любчанская інтэграваная бібліятэка запрасіла вучняў старэйшых класаў на брэйн-рынг “Скажи волшебное слово НЕТ!”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Каманды абмяркоўвалі розныя сітуацыі, калі ім маглі прапанаваць наркотыкі і варыянты адмовы ад іх. Атрымаўшы карткі, на якіх былі напісаны вынікі наркаманіі – “перадазіроўка і “прывыканне“, падлеткам трэба было растлумачыць, як яны гэта разумеюць. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Наркаманія. Паддаўкі са смерцю”, якая выклікала цікавасць у падлеткаў.