/ 13 мая, 2016

Кніжная выстава “Цяпло сямейнага ачага” (15 мая святкуюць Міжнародны дзень сям’і) была прадстаўлена гледачам і ўдзельнікам раённага конкурсу шматдзетных сем’яў “Мая сям’я – мая святыня”. Кнігі і часопісныя артыкулы аб сямейных адносінах, узаемаадносінах бацькоў і дзяцей, выхаванні, абароне дзяцінства і інш. былі рэкамендаваны для чытання. На выставе знайшлі адлюстраванне матэрыялы па тэме рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і і Дню абароны дзяцей.

IMG_1552 IMG_1543 IMG_1550

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий