/ 7 октября, 2024

4 кастрычніка бібліятэкар бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завітала да вучняў 4“Б” класа сярэдняй школы №7 з пазнавальнай праграмай “Зробім свет дабрэйшым”, прымеркаванай да Сусветнага дня абароны жывёл. З цікавымі фактамі пра жывёльны свет дзяцей пазнаёміла віктарына “Загадкавы свет жывёл”. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў складзе дзвюх каманд.  Каманды “Лісянят” і “Зайчанят” справіліся з шэрагам заданняў, якія былі акрэсленыя ў маршрутных лістах. Жадаючыя расказалі пра сваіх хатніх жывёл і нават прачыталі пра іх вершы. Час праляцеў неўзаметку. Вучні паабяцалі наведаць разам з бацькамі прытулак для жывел, якія не маюць гаспадароў. Магчыма, хто-небудзь з іх знойдзе там сабе сябра.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий