/ 24 февраля, 2025

 21 лютага ў бібліятэчны пункт Навагрудкай раённай бібліятэкі завіталі на экскурсію «Добры дзень,  Кніжкін дом!» дзве старэйшыя групы дзіцячага садка №12. Тут іх чакаў цёплы прыем. Нашы маленькія наведвальнікі даведаліся пра бібліятэку і працу бібліятэкара, ім расказалі як наведваць бібліятэку з бацькамі, як паводзіць сябе ў бібліятэцы, што рабіць калі кніга “захварэла” і патрабуе рамонту. Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з упадабанымі кнігамі. Аказалася, што маленькія госці ведаюць шмат казак. Яны лёгка адгадалі загадкі пра казачных герояў і атрымалі салодкія падарункі. З задавальненнем праслухалі казку, прачытаную бібліятэкарам. У канцы дзеці паабяцалі  прыйсці разам з бацькамі ў царства кніжных скарбаў.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий