/ 23 августа, 2021

БібліяКафэ “Смачная кніга” зноў адчыніла свае дзверы падчас свята “Хлеб, сыр, квас і добры настрой”, што прайшло ў Навагрудку 21 жніўня. Як у сапраўдным кафэ гасцей сустракалі афіцыянткі. Кожны жадаючы атрымаў рэцэпты самаробных сыру, квасу, хатняга хлебу. За ўтульнымі столікамі можна было прадэгуставаць хатнюю выпечку па любімых рэцэптах бібліятэкараў, а таксама пачаставацца гарбатай на травах. Наведвальнікаў частавалі смачным, салодкім кавуном, які на сваім прысядзібным участку выгадавала дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Ірына Міхайлаўна Царук. Бібліякафэ дапаўняла кніжная выстава, дзе часопісы і кнігі былі прадстаўлены трыма раздзеламі: “Дзень з сырам, як з сонцам”, “Хлеб у хаце – быць багаццю”, “Без часу не будзе квасу”. Трапныя выразы, прыказкі і прымаўкі, буклеты ўпрыгожылі выставу. Наведвальнікі з цікавасцю складвалі пазлы, адказвалі на пытанні віктарыны “Познавай играя”. Шмат цікавай інфармацыі пра гісторыю і культурную спадчыну краіны прапаноўвала кніжная выстава “Навагрудскія цікавосткі”. Для ўсіх жадаючых былі адчынены дзверы бібліятэчнага міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, кожны мог зрабіць імгненнае фота ў рэтра-фотаатэлье.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий