З нагоды Дня абароны дзяцей у Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа «Должны смеяться дети». Дзеці з цікавасцю здзейснілі падарожжа па старонках любімых кніг, успомнілі выдатных казачных герояў і адгадалі мноства загадак. Прысутныя з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных конкурсах і гульнях, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. А яшчэ малявалі лета на асфальце.