У рамках правядзення Сусветнага дня Зямлі Харосіцкая сельская бібліятэка наведала выхаванцаў спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага дзіцячага сада, для якіх падрыхтавала цікавую падборку літаратуры на тэму “Дом пад назваю Зямля!”.
З вялікай цікавасцю дзеці слухалі аповед бібліятэкара аб нацыянальным парку “Белавежская пушча”, разглядалі маляўнічыя кніжкі, адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны “Дзень Зямлі”. Вынікам сустрэчы стаў своеасаблівы “падарунак” Зямлі ад дзяцей — сумесная карціна, якую ўсе разам і з вялікім стараннем зрабілі ў выглядзе аплікацыі. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкар заклікала дзяцей беражліва ставіцца да прыроды.