17 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшлі духоўна-паэтычныя чытанні “Добрая кніга”, прымеркаваныя да Тыдня праваслаўнай кнігі. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Навагрудскім благачыннем Праваслаўнай царквы і Навагрудскім сястрыцтвам. З прывітальным словам да аўдыторыі звярнулася дырэктар бібліятэкі Ірына Міхайлаўна Царук. Пра ролю слова і кнігі ў выхаванні духоўна-маральных якасцей чалавека ў сваім выступленні гаварыў настаяцель храма іконы Божай Маці “Неспадзяваная Радасць” протаіерэй Вадзім Кузьміч. У выкананні вучняў навагрудскіх школ гучала духоўная паэзія літаратурных класікаў і сучасных аўтараў. Гучалі духоўныя вершы пра Бога, пра веру, пра праваслаўныя каштоўнасці, творы на біблійскія сюжэты.
Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана паразважаць над некаторымі духоўнымі пытаннямі жыцця чалавека, якія ў сваіх творах адлюстравалі паэты, а адказы знайсці дапамагаў Айцец Вадзім.
12 юных чытальнікаў атрымалі падзякі і падарункі ад бібліятэкі.