Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, 12 сакавіка, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна праваслаўя “Духоўнай кнігі ласка”. Падчас гутаркі бібліятэкар расказала дзецям аб карысці духоўнага чытання. Чытачы даведаліся пра вядомага аўтара сучаснай праваслаўнай літаратуры Барыса Ганага і пазнаёміліся з яго кнігамі “Дзецям аб душы”, “Дзецям аб веры”, “Будзем як дзеці”. На кніжнай выставе “Праваслаўная кніга – дзецям” была прадстаўлена літаратура, прысвечаная пытанням веры, упадабаныя кнігі з выставы прысутныя ўзялі для хатняга чытання. Дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі адкрыць для сябе нешта новае, знайшлі адказы на хвалюючыя пытанні.