/ 21 февраля, 2017

P1000809У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі ў Мiжнародны дзень роднай мовы чытачы і бібліятэкары прынялі ўдзел у беларускай дыктоўцы. Быў абраны тэкст Пімена Панчанкі, у якім ідзе гаворка пра бібліятэку і  кнігу. Тэкст чытала Галіна Тадэвушаўна Кавальчук – старшыня суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і адначасова навуковы супрацоўнік Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. Мясцовыя жыхары выканалі вершы мясцовага паэта Самсона Пярловіча. Кожны ўдзельнік узнавіў у сабе забытае пачуццё “пісаць дыктант” за партай.

Вось так нестандартна адзначылася свята роднай мовы,  свята сапраўднай любові да Беларусі і яе нацыянальнага скарбу.

P1000829 P1000834 P1000849 P1000855

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий