/ 21 февраля, 2020

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца  ў свеце з 21 лютага   2000 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці. Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла дзень роднай мовы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай 26 студзеня 1990 года ў адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

21 лютага ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі  ў Міжнародны дзень роднай мовы чытачы і яе супрацоўнікі прынялі  ўдзел  у беларускай дыктоўцы і віктарыне на веданне беларускай літаратуры і фальклору “Крыніца духоўнасці”. Дыктоўку чытала выкладчык Навагрудскага дзяржаўнага  сельскагаспадарчага ліцэя  Таўлуй Галіна Эдуардаўна. Дыктоўка была па тэме “Праўда-памяць”, яна стала цудоўнай магчымасцю праверыць сваю пісьменнасць, а таксама адчуць прыналежнасць да нашай беларускай мовы. Пазнавальнай была і віктарына, якая праведзена пазней і ўключыла заданні на вызначэнне аўтараў  і твораў беларускай літаратуры, пытанні на веданне побыту беларусаў. Цікавым было і вызначэнне рэчаў з загадкавай скрыні, якія трэба было пазнаць па апісаным сказам з раманаў, аповесцей і казак. Гучалі  песні  і вершы ў выкананні мясцовых паэтаў Святланы Абдулаевай і Алеся Гоцкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий