У абласным конкурсе «Малая радзіма: імгненні гісторыі», аб’яўленым Гродзенскай абласной бібліятэкай, Навагрудская раённая бібліятэка ўзнагароджана Дыпломам у намінацыі «Героі ваенных часоў» за складзены фоталетапіс.
Фоталетапіс “Героі ваенных часоў” – гэта фотапамяць аб людзях Навагрудчыны, якія ўнеслі свой уклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Пра кожнага чалавека даецца кароткая інфармацыйная даведка, а таксама візуальна паказаны ўзнагароды, што атрымаў чалавек. Безумоўна карыстальнікам будзе цікава ўбачыць фотаздымкі часоў вайны, у асноўным гэта 1945 г. Ёсць фотаздымкі праз якія можна прасачыць лёс чалавека. Яго працоўныя будні, сямейнае жыццё. Фоталетапіс “Героі ваенных часоў” гэта памяць аб подзвігах, якія здзяйснялі нашы землякі дзеля жыцця на Зямлі!