22 лютага ў Шчорсаўскай сельскай бібліяттэцы была арганізавана майстэрня цудаў “Паштоўкі да Дня абаронцы Айчыны”. Удзельнікі мерапрыемства праявіўшы фантазію і творчасць са стараннем, з вялікай радасцю і любоўю рабілі прыгожыя паштоўкі, якія будуць падораны сваім родным і любімым татам, дзядулям, братам. Майстэрня сабрала шмат жадаючых, якія не толькі стварылі ўнікальныя паштоўкі, але і падзяліліся ўспамінамі пра сваіх абаронцаў, атрымалі задавальненне ад працэсу творчасці, а таксама ад магчымасці адзначыць гэты важны дзень.
У гэты дзень чытачы Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі для інвалідаў па зроку прынялі ўдзел у вечары адпачынку “Армейскі калейдаскоп”. Падчас вечара ўсе прысутныя прынялі ўдзел у займальных конкурсах і гульнях, прысвечаных тэме армейскага жыцця. Каб падкрэсліць важнасць гэтага дня, удзельнікі падзяліліся гісторыямі аб сваіх родных, якія служылі ў арміі. Напрыканцы моцная палова прымала віншаванні.