У Дзень бібліятэк у Любчанскай гарпасялковай інтэграванай бібліятэцы праходзіў дзень адчыненых дзвярэй «Кожнаму чалавеку шлях адкрыты ў бібліятэку». Цікава прайшла экскурсія па бібліятэцы для дзяцей першага класа. Бібліятэкар расказала ім аб дзіўным доме, у якім жывуць кнігі. Маленькія чытачы даведаліся пра тое, што на абанеменце і ў чытальнай зале шмат займальных, маляўнічых і пазнавальных выданняў. Дзеткам расказалі аб правілах карыстання кнігамі. У сваю чаргу яны паабяцалі беражліва ставіцца да кніг.
На абанеменце дзейнічала кніжная выстава бібліятэрапіі “Жить здорово!», дзе бібліядоктар рабіла ўсім жадаючым «паэтычную інгаляцыю», «прышчэпку для чытання». Асабліва зацікавілі наведвальнікаў бібліятэкі такія раздзелы выставы, як «любоўны эліксір ад адзіноты» і «вітаміны чытання». Наведвальнікі прыйшлі да высновы, што чытанне здымае стрэс, паляпшае настрой, умацоўвае памяць. Дастаткова «прымаць» кнігу ўсяго шэсць хвілін у дзень, каб знізіць рызыку ўзнікнення інфаркту. Таксама працавалі кніжныя выставы “Мы народжаныя пад сузор’ем “Бібліятэка”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Таксама ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у афармленні выставы-рэйтынгу «Кніжная сімпатыя», для якой прапаноўвалі сваю любімую кнігу. У выніку атрымалася вялікая выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі рознай тэматыкі і жанраў. У чытальнай зале карыстальнікаў бібліятэкі чакала кніжная выстава “Есть храм у книг – библиотека“, дзе можна было пазнаёміцца з выданнямі па гісторыі беларускай кнігі, а таксама з асветнікамі зямлі беларускай.
Чытачы на стыкерах пісалі свае цёплыя пажаданні для бібліятэкі і бібліятэкараў і размяшчалі на макеце будынка бібліятэкі.