18 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла дзень філасофскай кнігі “Выкарыстоўвай філасофію! Навука для жыцця”, які быў прымеркаваны да Сусветнага дня філасофіі. Філасофія, калі перавесці літаральна – гэта любоў да мудрасці. У чытальнай зале ўвазе чытачоў былі прапанаваны кнігі сусветнавядомых філосафаў, іх працы. Бібліятэкары прапанавалі агляд літаратуры і інтэрактыўны афарыстычны квілт.