22 чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая дата – адна з найбольш трагічных у гісторыі нашай краіны для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі сваё жыццё за мір, у якім мы сёння жывём. У гэты дзень успамінаюць усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод… Бібліятэка адзначыла гэтую дату днём гістарычнай памяці “Нам памяці звоняць званы”. У раённым выканаўчым камітэце аддзелам абслугоўвання і інфармацыі была прадстаўлена экспазіцыя кніг з фонду раённай бібліятэкі «Помнить, чтобы жить», прымеркаваная да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Першымі з ей пазнаёміліся дэпутаты раённага Савета дэпутатаў. Пісьменнікі, якія прайшлі вайну, ведалі пра яе не па чутках, стваралі дзіўныя па дакладнасці і эмацыянальным напружанні кнігі. Вялікая колькасць выданяў мастацкай літаратуры, дакументальных сведкаў падзей, мемуарных старонак, серыйных выданняў, альбомаў сталі матэрыялам для азнаямлення і адзначэння найбольш цікавых фактаў, гісторый, трагедый чалавечых лёсаў.