Традыцыйна Навагрудская раённая бібліятэка далучылася да Дзён еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 15 верасня бібліятэка ладзіла дзень гістарычнай спадчыны “Навагрудак. Вялікая гісторыя ў мініяцюры”. Сваіх наведвальнікаў сустракаў міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”, дзе пра жыццё горада і яго жыхароў пачатку XX стагоддзя расказвала Навагрудская гараджанка. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гістарычныя гульні разам з Гараджанкай. Каля бібліятэкі працавала літаратурна-краязнаўчая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі.