/ 14 сентября, 2022

13 верасня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў першага курса УА «Навагрудскі дзяржаўны каледж» на Дзень гістарычнай спадчыны «Замкавая Беларусь». Падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з міфамі і легендамі, якімі напоўнены старажытныя замкавыя сцены, агледзелі пазнавальную гайд-выставу «Турыстычныя славутасці на карце Беларусі» і прынялі ўдзел у цікавай віктарыне. Таксама першакурснікі расстаўлялі карткі з назвамі вежаў Навагрудскага замка на вялікай рэканструктыўнай карціне.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий