Улетку кашалеўскія дзеці прыбягаюць ў сваю сельскую бібліятэку амаль штодня. І не толькі па кніжкі, а па-просту, каб тут бавіць свой вольны час. Чаму? Бо тут цікава, дый бібліятэкар заўсёды знойдзе чым іх заняць.
Вядома, хтосьці любіць пасядзець і ўцішыні пачытаць цікавую кніжку альбо пагартаць часопіс. Але вялікая колькасць дзяцей у канікулярны час у бібліятэцы… гуляе. Напрыклад, некаторыя разам са сваімі таварышамі любяць навыперадкі складваць мазаіку, якую, дарэчы, раней самі ж і падарылі бібліятэцы. Малыя дзеці заахвочаны лега. А задача бібліятэкара – арганізаваць гэты гульнявы працэс, скіраваць яго ў пазнавальнае русла.
Вось і дзень 10 ліпеня стаў у бібліятэцы чарговым днём гульняў.