28 лютага 2017 у Любчанскім сельсавеце прайшоў дзень інфармацыі “Скарынавай душой узлашчанае слова”, які падрыхтавала Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка. Прысутным была прапанавана кніжная выстава, на якой была прадстаўлена літаратура прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Бібліятэкар паведаміла аб важных мерапрыемствах Беларусі ў гонар святкавання важнага юбілею.