/ 15 марта, 2024

14 сакавіка у Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў дзень інфармавання прысвечаны  30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Калектыў Навагрудскай раённай бібліятэкі быў праінфармаваны: Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий