11 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла дзень маладога чытача і моладзевага чытання “Молодёжные предпоЧтения”. Увазе чытачоў была прапанавана выстава класічнай і сучаснай літаратуры, якая карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод маладога пакалення. У гэты дзень для студэнтаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа, з якім бібліятэка сумесна рэалізуе праект “Чытанне – шлях да дасканаласці”, былі падрыхтаваныя цікавыя кніжныя агляды і інтэрактыўныя заданні. Сустрэча мела сапраўдны дыялогавы характар. Маладыя людзі падзяліліся сваімі кніжнымі захапленнямі, паразважалі пра ролю і фарматы кнігі ў жыцці сучаснага чалавека. Студэнты добра вызначалі прыказкі і крылатыя выслоўі пра кнігі. Цудоўныя вершы гучалі падчас хвілінкі паэтычных чытанняў. Цікава прайшла віктарына “Літаратурнае асарці”. Напрыканцы прыемным момантам стала кніжная латарэя і невялікія прызы для пераможцаў.