24 снежня нарадзіўся славуты паэт Адам Міцкевіч. З гэтай нагоды на абанеменце Навагрудскай раённай бібліятэкі працуе кніжная выстава “Шляхамі Адама Міцкевіча”. Асобнае месца на выставе займаюць яго бессмяротныя паэмы “Пан Тадэвуш”, “Дзяды”, зборнікі санетаў, выдадзеныя ў розныя гады. Некаторыя кнігі распавядаюць пра сучаснікаў і сяброў паэта. Бібліятэкары расказваюць пра цікавыя старонкі біяграфіі геніяльнага паэта і запрашаюць да чытання твораў земляка.