/ 4 июля, 2016

У Дзень Незалежнасці Навагрудская раённая бібліятэка распачала новы праект па стварэнню экспазіцыі міні-макетаў Навагрудчыны пад назвай “Страчаная спадчына”. На свята ўвазе гараджан і гасцей горада былі прадстаўлены: схема былой вузкакалейнай чыгуначнай дарогі “Наваельня-Любча”, з пачатку будаўніцтва якой сёлета споўнілася 100 год. Макет будынка былой бібліятэкі Яўхіма Храптовіча ў в. Шчорсы і экспазіцыя партызанскай стаянкі брыгады імя Дзяржынскага (в.Чарэшля Навагрудскага раёна).
На бібліятэчнай пляцоўцы дзёйничала вялікая выстава кніг, адлюстроўваючая сённяшні дзень і лёсавызначальны шлях, які прайшла суверэнная Беларусь. Была аддадзена даніна павагі і памяці загінуўшым за вызваленне Беларусі.

IMG_2183IMG_2209IMG_2266

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий