/ 7 февраля, 2024

6 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень паэзіі “Аркадзь Куляшоў – паэт народнага таленту”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра завіталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар прадставіла Аркадзя Куляшова не толькі як паэта, але і як  перакладчыка, літаратурнага крытыка, грамадскага дзеяча.

Паэту давялося, як і ўсяму яго пакаленню, прайсці праз цяжкія выпрабаванні – пакідаць пад бомбамі родны край, змагацца за яго вызваленне… Гэта сімвалічна, што ў адзін год мы адзначаем два знакавыя святы: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і 110-годдзе паэта-франтавіка Аркадзя Куляшова. Бібліятэкар расказала і пра ўзаемасувязі Куляшова з Навагрудкам, былі прадстаўлены шэраг цікавых фактаў з біяграфіі аўтара.   

Гучалі вершы Аркадзя Куляшова, якія раскрылі шырокую панараму жыцця роднай Беларусі і палітру таленту паэта. На кніжна-ілюстратыўнай выставе-экспазіцыі былі прапанаваны паэтычныя зборнікі, літаратурна-крытычныя матэрыялы, альбомныя выданні.

Навучэнцы выканалі інтэрактыўныя творчыя заданні па творчасці юбіляра.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий