/ 22 июня, 2022

22 чэрвеня ў Беларусi адзначаецца Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны i генацыду беларускага народа. Дзень памяці “Героям Брэсцкай крэпасці прысвячаецца…” Навагрудскай раённай бібліятэкі наведалі навучэнцы аграрнага каледжа.

Абарона крэпасцi – прыклад мужнасцi i стойкасцi савецкага народа ў барацьбе за свабоду i незалежнаць Радзiмы. Найбольш упартыя i зацяжныя баi разгарнулiся непасрэдна ў Брэсцкай крэпасцi. Яе абаронцы ў выключна цяжкiх умовах днi i ночы змагалiся з ворагам, адцягваючы на сябе яго значныя сiлы. Аб падзеях тых трагiчных дзён, аб Брэсцкай крэпасці-героі і яе гераічных абаронцах расказалі бібліятэкары ў тым ліку і праз літаратурную прызму кніжнай выставы “Трагедыя народа без права на забыццё”. З дапамогай невялікага квэст-задання “Рэліквіі і героі” навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй некаторых з іх праз гераічную ілюстрацыю-адсылку. Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі відэа-падарожжа па крэпасці-героі,  адкрылі літаратурную старонку пра кнігі ёй прысвечаныя і праглядзелі пранікнёны трэйлер кінастужкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий