У Дзень Перамогі Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку “Жива в нашем сердце победная дата”. На “Франтавым прывале” можна было пазнаёміцца з армейскім бытам часоў Вялікай Айчыннай вайны, паўдзельнічаць у гульні-мемарыне “Вялікія сімвалы памяці Беларусі”, сфатаграфавацца на лакацыі “Усмешкі Перамогі”. Выставачны праект “9 зорак Перамогі” прадставіў 9 самых знакавых бітваў 1941-1945 гадоў. З кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў, прысвечанымі 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама плакатным мастацтвам ваеннага часу знаёміла выстава “Слова як зброя”.
Дарослыя і дзеці з цікавасцю і карысцю бавілі час за настольнымі літаратурна-патрыятычнымі гульнямі і пазламі.